«Вечныя вершы. Каханне». 2021 год. Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады. У відэапраекце «Арт Сядзібы» музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў чытае верш Мойшэ Кульбака «Я да цябе спяшаў» (Mir hobn, libste, bam špacirn...). Я да цябе спяшаў, Я да цябе спяшаў, аднак Насустрач два вядры пранеслі, Пустыя два вядры пранеслі — Ты мне сказала: кепскі знак. Паэт ужо не прачытае свае вершы і не скажа тое трапяткое «кахаю». У нас жа яшчэ ёсць мары, надзеі, магчымасці. Памятайце, кахайце! Далучыцца да ўшанавання можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #вечныявершыкахання Мікіта Найдзёнаў – Арт Сядзіба – KROK FILMS – Вечныя вершы. Каханне – Вечныя вершы 2020: Алесь Дудар. Зяма Півавараў.
Hide player controls
Hide resume playing