Трэвэл-шоу «Бусь Беларусь» ад грамадскай ініцыятывы «Годна» распавядае пра мясціны па-за межамі Беларусі, якія звязаныя з беларускай гісторыяй і культурай. У трэцім выпуску вядоўцы едуць у Беласток шукаючы там частку душы беларускай. Дыска пола, што і дзе прадаваў Касцюшка, як звязаны з Беластокам Каліноўскі, як жывуць беларусы Падляшша і як яны дбаюць пра культуру Беларусі? – усё гэта ў трэцім выпуску Бусь Беларусь перазагрузка. Прадстаўнікі TikTok-пакалення «Бусь Беларусь» едуць «па той бок Пушчы», знаёмяцца з тымі, хто рупіцца пра захаванне спадчыны, стварае сучасную культуру. Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, але і распавядаем гісторыі тых, хто тут жыве, каб вы разам з намі змаглі адчуць душу гораду Беласток! У вандроўку па Беластоку вас запрашаюць зоркі беларускамоўнага TikTok і Instagram Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч. Спасылкі: Падтрымаць нас на патрэон: Падрабязней пра кампанію «Годна»: Падпішыся на нашыя старонкі ў сацсетках: @hodnaby
Hide player controls
Hide resume playing