Myvideo

Guest

Login

Эканамічны аналіз адносіна Расіі і Беларусі ад Алеся Аляхновіча

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Прадстаўнік Эканамічнай групы Каардынацыйнай рады і эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч разбірае пытанні экспарту беларускіх прадуктаў, знешняга доўгу і энергетычных субсідый ад Расіі. – Доўгія гады шчодрая энергетычная, эканамічная і фінансавая падтрымка Расіі у абмен на «паветраныя пацалункі» дазваляла забяспечваць эканамічны рост без правядзення кардынальных структурных рэформаў. На жаль, Беларусь неэфектыўна выкарыстала свае магчымасці, – падсумоўвае эканаміст. На думку Аляхновіча, адна з галоўных памылак – скарыстанне расійскіх субсідый на падтрыманне нерэфармаванага сектара дзяржпрадпрыемстваў. У выніку мы маем эканоміку вельмі залежную ад знешняй падтрымкі адной краіны, з якой «улады» у Беларусі амаль кожны год вядуць газавыя, нафтавыя, мясныя, малочныя і іншыя гандлёвыя войны.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later