Myvideo

Guest

Login

Чаму Салігорску выступаюць супраць буданіцтва новай царквы

Uploaded By: Myvideo
2,328 views
0
0 votes
0

За чатыры дні жыхары Салігорска сабралі тысячу подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў лесапарку побач з новым мікрараёнам № 21. Аўтары петыцыі сцвярджаюць, што ў горадзе ўжо цяпер ёсць па адным прыходзе на кожныя 20 тысяч насельніцтва, што з'яўляецца найбольшым паказчыкам ва ўсёй Беларусі, таму яшчэ адна царква — тым больш у зялёнай зоне — не патрэбная. Аднак у БПЦ адмаўляцца ад будаўніцтва не збіраюцца. Чаму будаўніцтва новай царквы выклікала такое абурэнне ў жыхароў Салігорска? Ці сапраўды гэтым будаўніцтвам незадаволеная большасць жыхароў або супраць выступае невялікая колькасць незадаволеных? Ці праводзіліся ў горадзе грамадскія слуханні з нагоды будаўніцтва царквы? Што будуць рабіць праціўнікі будаўніцтва, калі ні мясцовыя ўлады, ні кіраўніцтва БПЦ не пажадае прыслухацца да іх меркавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа адзін з ініцыятараў стварэння петыцыі супраць будаўніцтва праваслаўнага храма ў зялёнай зоне жыхар Салігорска Павел Батуеў.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later