Беларускі стартап Give Away пачынаўся з групы “ВКонтакте“. А цяпер навіны ў яго такія: праект прайшоў акселерацыю ў Y Combinator і перакрочыў планку ў 1 млн карыстальнікаў! Чаму хлопцаў тры месяцы вучылі ў Крамянёвай даліне і як простая ідэя: звязаць тых, у каго ёсць непатрэбная рэч, з тымі, хто гатовы забраць гэтую рэч і даць ёй другое жыццё — заваявала свет? На нашы (і вашы!) пытанні адкажа CMO Give Away Арцём Арцямюк.
Hide player controls
Hide resume playing