Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла далучыўся да літаратурнай эстафеты БДУ, якая праводзіцца ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». Твор абраны надзвычай важны – радкі з Новага Запавета, пераклад якога зрабіла Біблейская камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы («Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста». – Мінск, 2017). Сярод тых, хто працаваў над перакладам, значыцца першы прарэктар Інстытут тэалогіі пратаіерэй Сергій Гардун. На пераклад з арыгіналу – са старажытнагрэчаскага тэксту – спатрэбілася 25 гадоў. Прэзентацыя Кнігі адбылася ў 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Такім чынам усе, хто працаваў над ёй, працягваюць асветніцкую місію святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, а таксама беларускага першадрукара Францыска Скарыны. #чытаемзвэлком #чытаемзvelcom
Hide player controls
Hide resume playing