🔶 Былы супрацоўнік МЗС пра Макея, Лукашэнку і Пуціна / Экс-дипломат про Макея, #лукашенко и #путина Павал Сьлюнкін працаваў у беларускім Міністэрстве замежных спраў сем гадоў. Ён прыйшоў у МЗС, бо лічыў, што беларуская дзяржава губляе час, і каб нешта мяняць, трэба быць унутры сыстэмы. У жніўні 2020 году ён публічна заявіў пра свой сыход зь міністэрства. Цяпер ён працуе экспэртам у Эўрапейскай радзе па міжнародных адносінах. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, як дыпляматы ставяцца да цяперашніх падзей, чаму Макей не перайшоў на бок пратэстоўцаў і ў чым сакрэт палітычнага доўгажыхарства Аляксандра Лукашэнкі. #Слюнкін #МЗС #РадыёСвабода
Hide player controls
Hide resume playing