11 лютага ў эфіры Еўрарадыё — рэжысёр, драматург, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, выканаўчы дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін. 2020 год стаў для беларусаў годам адкрыццяў. Яны адкрылі для сябе сваіх суседзяў і прыемнасць дваровых сустрэч, яны адкрылі для сябе пачуццё павагі і годнасці, знайшлі свае сімвалы і са здзіўленнем пабачылі, колькі побач з імі жыве таленавітых суайчыннікаў. Што яны культурная нацыя і гэтай іх культурай захапляецца ўвесь свет. Беларусы адкрылі для сябе існаванне за мяжой вялікай беларускай дыяспары, а дыяспара — гонар беларусам звацца. А яшчэ беларусы зразумелі, што наперадзе ў іх доўгі і цяжкі шлях па гэтай дарозе адкрыццяў. Які яны абавязкова пройдуць, перакананы Мікалай Халезін. Пра тое, ці зразумелі беларусы сваю віну ў тым, як яны жылі апошнія 26 гадоў, ці не збочаць яны з гэтай дарогі адкрыццяў і што для нас азначаюць культура і мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікалаем Халезіным.
Hide player controls
Hide resume playing