Myvideo

Guest

Login

Беларусь не ядзерная сметніца Расіі. Ціханоская пра дзень яднання з Расіяй

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Сёння, 2 красавіка, дыктатары дзвюх краін адзначаюць гэтак званы «дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Пад выглядам «яднання народаў» яны вучацца адзін ў аднаго, як прыгнятаць народ. Яны зрабілі Беларусь палігонам для расійскай вайсковай агрэсіі і вырашылі прывезці на нашую зямлю ядзерную зброю, каб зладзіць у Беларусі другі Чарнобыль. Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі. Не палігон, не губерня і не кавалачак зямлі. Беларусь – гэта суверэнная дзяржава і свабодны беларускі народ. Нам не блізкія імперскія ідэі. Беларусам не патрэбная ні Саюзная дзяржава, ні АДКБ, якія прыводзяць да размяшчэння ядзернай зброі ў нашай краіне. Свабодная Беларусь адкрые для сябе супрацу з Еўропай. Беларусь будзе далучацца і ствараць такія саюзы, якія абараняюць жыцці, бяспеку і дабрабыт беларусаў, а не ставяць пад пагрозу будучыню нашых дзяцей.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later