Супрацоўнікі АПБ падтрымалі акцыю “Прыпяць, дай пяць!“ і сплавіліся па адным з самых маляўнічых прытокаў Прыпяці, рацэ Сцвіга. На працягу ўсяго маршруту стаяла такая цішыня, якая магчымая толькі ў акружэнні некранутай прыроды Альманскіх балот. Гэтым сплавам мы хочам прыцягнуць увагу да праблемы будаўніцтва воднага шляху Е40. Прыпяць і яе прытокі патрэбныя дзікай прыродзе і павінны застацца некранутымі! Далучайся да акцыі і ты, ацані прыгажосць некранутай палескай прыроды! Маршруты, па якіх можна сплавіцца, знойдзеш тут: Сплаў адбыўся ў межах праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў“ і акцыі АПБ і Багны “Прыпяць, дай пяць!“. #savepolesia #wildpolesia #stope40
Hide player controls
Hide resume playing