Сёлета гурт сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” адзначае сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды музыкі падрыхтавалі шэраг сюрпрызаў як айчынным, так і замежным сваім прыхільнікам. Дзе музыкі “Старога Ольсы” бяруць матэрыял для сваіх альбомаў пасля 20 гадоў працы? Чым адрозніваюцца новыя запісы ад альбомаў мінулых гадоў? Каму цікавая сярэднявечная беларуская музыка ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць удзельнікі гурта сярэднявечнай беларускай музыкі “Стары Ольса” Марыя Шарый і Ілля Кубліцкі.
Hide player controls
Hide resume playing