Ад ідэі правесці рэферэндум і змяніць дзейную Канстытуцыю не адмовіўся ні беларускі рэжым, ні, як гэта ні дзіўна, прадстаўнікі дэмакратычных сіл. Абодва бакі ўпарта рыхтуюцца да прасоўвання свайго варыянта зменаў. Чаму рэферэндум па зменах у Канстытуцыю, які плануе правесці беларускі рэжым, так важны і для дэмакратычнай супольнасці? Якім чынам яны збіраюцца гэты рэферэндум выкарыстаць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатарка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і заснавальніца некамерцыйнай арганізацыі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
Hide player controls
Hide resume playing