Штогадовы фестываль “Рок за жыццё“, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, праходзіць сёлета ўжо ў трэці раз. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, папулярныя гурты Nizkiz, “Петля Пристрастия”, “Мутнаевока”, а таксама пераможцы конкурсу знакамітага фестывалю “Басовішча” двух апошніх гадоў, SnopSnoŭ і Teleport, граюць 7 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public.
Hide player controls
Hide resume playing