Відэа - Яўген Шапчыц, Песьня на словы Генадзя Бураўкіна: Ціша спавядальная Над гаямі коціцца. У былое-даўняе Мне вярнуцца хочацца. Пастаяць пад вербамі, Выйсьці за ваколіцу, Пачакаць няверную Русую свавольніцу, Падзяліцца з ветрамі Першымі сакрэтамі, Песьнямі нясьпетымі, Снамі несустрэтымі. Хочацца нацешыцца Радасьцю кароткаю – Вечаровай сьцежкаю, Веснавою лодкаю, Што ў гадах згубілася І ўжо больше ня збудзецца, Што даўно забылася, Што навек забудзецца...
Hide player controls
Hide resume playing