Беларускі рок–музыка Піт Паўлаў @PitPawlaw едзе на базу беларускіх ваяроў палка Каліноўскага @BelWarriors Лідар гурта . @NRMby перакананы, што ўсё вырашаецца ва Украіне, і ён не можа абыякава стаяць убаку падчас вайны. Перад паездкай ва Украіну музыкант вырашае зрабіцца валанцёрам і арганізоўвае збор грошай на набыццё тактычнага рыштунку беларускім добраахвотнікам. Ва Украіне Піт знаёміцца з беларускімі ваярамі Дзянісам Прохаравым (пазыўны Кіт) і Аляксеем Назаравым (пазыўны Псіхолаг), а таксама з папулярным украінска–беларускім відэаблогерам, вядомым як @BalaganOFF які прыходзіць на ягоны канцэрт. Піт, былы дэсантнік, спрабуе сябе ў ролі рэкрута каліноўцаў. Уражанні ад паездкі ва Украіну дазваляюць музыку дапісаць новую песню “Палае“. Ён пачаў ствараць гэтую баладу яшчэ ў Беларусі, якую быў вымушаны пакінуць. Што Піт Паўлаў пабачыць і зразумее ва Украіне, з якімі думкамі ён вернецца адтуль? База Палка Каліноўскага, трэнінг і канцэрт Піта Паўлава ф
Hide player controls
Hide resume playing