Myvideo

Guest

Login

28.04.2019_

Uploaded By: Myvideo
3,253 views
0
0 votes
0

Берасцейцы кармілі галубоў у Вялік Дзень. Прыкладна 75 асобаў выйшлі 28 красавіка на плошчу Леніна ў Берасці на традыцыйнае кармленне галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Было вельмі шмат міліцыі, як у форме, так і ў цывільным. Людзей зноў папярэдзілі аб адказнасці за парушэнне закона Аб масавых мерапрыемствах. На плошчы былі назіральнікі праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінскі камітэт“ і тры прадстаўнікі міжнароднай сеткі назіральнікаў з Расеі. Сярод тэм для абмеркавання стала і затрыманне перад Вялікаднем аднаго з лідараў пратэстнага руху Дзмітрыя Бекалюка. Як высветлілася, да суда яго даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Падчас сустрэчы быў арганізаваны збор подпісаў пад прапановай у Савет Міністраў аб падпісанні і ўнясенне ў парламент законапраекта аб ратыфікацыі Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later