Слухаць тут: Словы: Леанід Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў ВЯРБА Леанід Пранчак Ад’язджаю сёння з хаты. Як струна нацяты нервы. Я прад вамі вінаваты, Што пакінуў вас тут, вербы. Каранастыя, старыя, Бы за шырмаю залевы, Прад вачыма, дзе б ні быў я, Дарагія сэрцу дрэвы! Ой, ты, вярба мая, Табой хрышчоны я, Ты ведаеш мяне Ад самае калыскі. Ой, ты, вярба мая, Адна у нас зямля, Адзін радзімы край, Што нашым сэрцам блізкі. Вас згадаю я ў расстанні, — І дадому паляцеў бы, Дзе маркоцяцца ў чаканні Каля нашай хаты вербы. Тут бяру я моц і сілу Ад цяпла бацькоўскай глебы. Вобраз родны, вобраз мілы — Дарагія сэрцу вербы! Ой, ты, вярба мая, Табой хрышчоны я, Ты ведаеш мяне Ад самае калыскі. Ой, ты, вярба мая, Адна у нас зямля, Адзін радзімы край, Што нашым сэрцам блізкі.
Hide player controls
Hide resume playing