Хопiць пiць. 1. Я не жадаю асуджаць альбо вучыць кагосьці, Але маўчаць не буду, выбачай сям'я, Што на паказ заганы выстаўляю, Але нам шмат пакут прынесла гэтая праблема. Мой дзед, хай Бог яму спакой даруе, Заўзятым быў курцом і алкаголікам жыцця, Жахлівы хрып, ад недахопу кіслароду, Кашаль у некалькі хвілін зараз мне халодзіць сэрца. П'яныя абрыўкі фраз, кроплі на падлозе, Руку з парэзам вышэй за сэрца падымі, А ён не разумее, у алкагольным каматозе, “Дзе сэрца?“, - кажа, увесь запэцкан, ў крыві. Калі сышоў ён, за ім палёг і дзядзька, А зараз брат стрыечны ў палоне п'янства, І гэта ўсё даходзіць да мяжы вар'яцтва, Страшэнная бяда сучаснага грамадства. Прыпеў: З ланцугоў спусцілі бяду Адчуваю страх я і боль, Заганяе нас у труну, Не патрэбны нам алкаголь. Калі ласка, любы зямляк, Гэтай сцежкай ты не хадзі, Крумкачы над тым “лесам“ кружаць, Шлях пакрыты людскімі касцьмі.
Hide player controls
Hide resume playing