Ельня - дзікае, старажытнае месца, якое налічвае каля 9000 гадоў. Гэта вялізарная тэрыторыя памерам з горад Амстэрдам ці два Парыжы. І на працягу тысячагоддзяў яе прыродны баланс практычна не турбавалі людзі. Гэта самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і пятае па велічыні ў Еўропе. Тут спалучаецца дзіўная разнастайнасць ландшафтаў: звілістыя рэчкі і дзясяткі азёр; бясконцы пейзаж залітых вадой імхоў, з якіх тырчаць карлікавыя бярозы і хвоі; кавалкі сушы з мінеральнай глебай і непралазным рэліктавым лесам. Самае вялікае возера тут - Ельня, больш за 5 квадратных кіламетраў. Іншыя азёры - Курганістае, Яжгіня, Белае, Лебядзінае. Ельню называюць «лёгкімі Еўропы». Яе тэрыторыя генеруе тоны кіслароду, перапрацоўваючы тоны вуглякіслага газу. Адзін гектар балота перапрацоўвае ў 14 разоў больш кіслароду, чым гектар лесу. У 14! Таксама балота акумулюе мільёны літраў вады ў сваім «целе» і абменьваецца вадкасцю з навакольным асяроддзем: напоўніўшыся дажджом і адталай вадой, Ельня аддае вільгаць зямлі і паветру. На Ельні селяцца каля 130 відаў птушак, у тым ліку і такія рэдкія, як чарназобая гагара, арлан-белахвост і чорны бусел. Менавіта тут перад кожным сезонам міграцыі, у верасні-кастрычніку, збіраюцца тысячы шэрых жураўлёў. #Ельня #Беларусь #planetearth #2021 #dji #dronesky #dronelife #planetearth #travel #природа #путешествие #belarus #верховоеболото Я ў Facebook – Я ў Instagram – Я ў VK -
Hide player controls
Hide resume playing