Увечары 10 жніўня каля станцыі мэтро «Пушкінская» сілавікі сьмяротна ранілі Аляксандра Тарайкоўскага — жыхара раёну, які выйшаў на мірную акцыю пратэсту, каб абараніць свой голас на выбарах. Сьледчы камітэт правёў праверку, пацьвердзіў, што выстрал быў зроблены адным зь сілавікоў («несьмяротнай зброяй, дзеяньне якой накіравана не на паражэньне, а на фізычнае прыпыненьне, зь бясьпечнай адлегласьці, якая выключае сьмяротны зыход. У сілу зьбегу шэрагу трагічных абставінаў адно з раненьняў аказалася пранікальным, у выніку якога сьмерць Тарайкоўскага наступіла на месцы здарэньня», - СК), аднак адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу па факце сьмерці. На думку сьледзтва, супрацоўнікі праваахоўных органаў мелі права выкарыстоўваць несьмяротную зброю для прадухіленьня больш цяжкіх наступстваў, што адпавядае дзейснаму заканадаўству.
Hide player controls
Hide resume playing