“Усё магчыма!” / Everything is possible — новы слоган 5-га юбілейнага Фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”, які пройдзе ў Мінску з 10 па 17 траўня. Галоўнай пляцоўкай традыцыйна стане кінатэатр “МІР”. Слоган 2019 “Усё магчыма” звяртае ўвагу на бязмежныя магчымасці чалавека ў гэтым свеце. Мы перакананыя, што магчымасці адкрываюцца кожнаму, хто гэтага пажадае. Адзначыць з намі 5-гадовы юбілей і падтрымаць канцэпцыю “Усё магчыма” мы запрасілі пяцёра выбітных людзей сучаснасці, якія задзейнічаныя ў розных сферах, маюць свой голас і дзякуючы сваёй працавітасці і таленту дабіваюцца поспехаў. Нашыя героі сваім удзелам у прома-кампаніі “Паўночнага ззяння” паказалі, як працуе салідарнасць і ўзаемападтрымка
Hide player controls
Hide resume playing