Падчас “Вялікай размовы” Аляксандр Лукашэнка не аднаразова выказваў прэтэнзіі да Польшчы і NATO. Прыгадаў і памер ваеннага бюджэту Польшчы, і карты з польскай мяжой пад Мінскам, якія нібыта распаўсюджваюцца ў суседняй краіне, і планы NATO размясціць свае ракеты ва Украіне. Ці азначае ўсё сказанае кіраўніком Беларусі, што наперадзе нас чакае чарговае напружанне ў беларуска-польскіх адносінах? Ці прывядуць непаразуменні з краінай-сябрам ЕС да ўскладнення ўзаемаадносін з усім Еўрасаюзам? Ці можна са слоў Аляксандра Лукашэнкі зрабіць выснову, што Беларусь не зацікаўленая ў сяброўстве ў ЕАЭС? Якімі будуць стасункі з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.
Hide player controls
Hide resume playing