Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў скончыліся, але спрэчкі як вакол іх вынікаў, так і вакол таго, хто дапамог уладам такі вынік забяспечыць, не сціхаюць. Цяпер ужо былыя кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычных сіл кажуць пра сваю перамогу і рыхтуюць заявы з патрабаваннем прызнаць вынікі галасавання несапраўднымі. У сацсетках ― віртуальная бойка паміж тымі, хто вінаваціць настаўнікаў з выбарчых камісій і студэнтаў, якія масава галасавалі датэрмінова, у спрыянні фальсіфікацыям і тымі, хто іх бароніць. Навошта ўладам была гэтая паказальная “элегантная перамога” на малазначных выбарах? Ці варта шукаць вінаватых у гэтай сітуацыі? Настаўнікі ды іншыя бюджэтнікі, якія былі сябрамі выбарчых камісій ― саўдзельнікі ці ахвяры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг Аляксандр Фядута.
Hide player controls
Hide resume playing