Пакуль уцякаючых з нашай краіны ёсць больш за тых, хто ў Беларусі спрабуе знайсці прытулак, я ніколі не пагаджуся з тым, што мы ў дзяржаве асягнулі такі ўзровень сацыяльнай справядлівасці, калі ўжо больш нічога немагчыма зрабіць дзеля таго, каб палепшыць становішча. (Бежанцы - чарговы беларускі шанец на выратаванне.| #миграционный_кризис #проповедь) Дыспрапорцыя, пры якой колькасць эмігрантаў у разы перавышае лічбу імігрантаў, сведчыць аб наяўнасці у краіне глыбокага крызісу і безладдзя. У сітуацыі, калі расце сацыяльная напружанасць, а ад эканамічнай стабільнасці, застаецца толькі стабільнае збядненне канкрэтных прадстаўнікоў грамадства, абсалютна нармальна, што актыўныя прыхільнікі пераменаў усё часцей гавораць пра забастоўку працоўных, як адзін з важных сродкаў на шляху змагання за сацыяльную справядлівасць. На фоне эфектаў міжнародных санкцый, якія абсалютна яшчэ не асягнулі апагея, можна казаць, што значнае пагаршанне ў гаспадарцы ўсёй краіны ды кожнай прыватнай хатня
Hide player controls
Hide resume playing