Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў. Belarusian Folk Musical Instruments – Buben (Tambourine) БУБЕН Ударны музычны інструмент, вядомы ў Беларусі спрадвеку, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі і іканаграфічныя крыніцы. З ΧV ст. фіксуецца ў выявах, напрыклад, выява скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла Святой Тройцы ў Любліне работы „рускіх майстроў” (майстроў ВКЛ). Драўляная (радзей металічная) абяча́йка (абе́чка), абцягнутая з аднаго боку скурай сабакі, цяляці або казляняці. У падоўжаныя проразі абячайкі ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак (тале́рачак, ляско́так). Пад скурай накрыж падвязаны бразго́ткі (звано́чкі ці шархуны́). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, а таксама пры трэнні вялікім пальцам па скуры. Бубен выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў. ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“ Кансультанты: Дарыя Піскун, Сяргей Лісіца Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава Саўндтрэк: Sneguole 📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe Наш сайт: Telegram: Instagram: Facebook: Vkontakte:
Hide player controls
Hide resume playing