Пачынаюцца кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе! З 2022 года Еўрапейская камісія праводзіць штогадовыя кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе. Гэта робіцца, каб міжнародная дапамога адпавядала патрэбам краіны-партнера. Пасля 2020 года пераважная большасць міжнародных донараў спыніла супрацоўніцтва з беларускай дзяржавай і перанакіравала падтрымку на супрацу з недзяржаўнымі партнерамі. Кансультацыі ўключаюць меркаванні арганізацый грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных палітычных актараў, незалежных экспертаў, праваабарончых арганізацый, незалежных медыяў, прадстаўнікоў іншых арганізацый. Асноўныя накірункі кансультацый: - правы чалавека, - грамадзянская супольнасць; - адукацыя; - культура; - незалежныя медыя; - бізнес. Таксама ў накірункі кансультацый уваходзяць кросс-сектаральныя тэмы гендару, моладзі, навакольнага асяроддзя і іншыя. Па выніках кансультацый у кожным з сектараў распрацоўваюцца дарожныя карты, якія апісваюць стан развіцця сектара, існуючыя праблемы і патрэбы, напрамкі дзейнасці, агульны аб'ём патрэбаў у знешняй дапамозе. На падставе гэтай працы фарміруецца краінавая стратэгія у дачыненні Беларусі. Каб далучыцца да кансультацый па ацэнцы патрэбнаў у гэтым годзе, варта запоўніць анкету да 31 студзеня 2024. Вынікі працы будуць прадстаўлены ўвесну 2024 у Бруселі на сустрэчы з прадстаўнікамі краін ЕС і Еўрапейскай камісіі. Вынікі ацэнкі патрэбаў улічваюцца краінамі-донарамі і інстытутамі ЕЗ у прыняцці рашэнняў адносна мэт, напрамкаў, структуры знешняй дапамогі на наступны год. Падрабязна пра працэс кансультацый расказвае спікер КР Андрэй Ягораў. Далучыцца да працэссаў кансультацый можна па спасылцы: 00:00 Што такое кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе? 01:43 Як арганізаваны працэс? 03:07 Якія сектара і тэмы ўключаны ў працэс кансультацый? 03:58 Як выглядае вынік? 05:02 Хто можа прымаць удзел? 05:56 Як праходзіць камунікацыя вынікаў? #КаардынацыйнаяРада #Беларусь
Hide player controls
Hide resume playing