Судовы канвеер працуе няспынна: штодня дзясяткі людзей па ўсёй краіне атрымліваюць суткі альбо штрафы. Пад пакаранне трапляюць не толькі тыя, каго затрымалі на акцыі, але і тыя, хто патрапіўся пад руку так званым сілавікам выпадкова. І даказаць сваю невінаватасць у судзе практычна немагчыма. Юрысты называюць сітуацыю ў краіне не інакш, як прававым дэфолтам. Ці атрымаецца зламаць рэпрэсіямі беларускае грамадства? На што гатовыя пайсці ўлады, каб людзі сышлі з вуліц? Ці сапраўды мы назіраем прававы дэфолт і ў чым яго пагроза? Разважае філосаф Уладзімір Мацкевіч.
Hide player controls
Hide resume playing