Квіз ад палятухі! :-) Каго з яе суседзяў зможаш пазнаць? Уключай гук сабе ў дапамогу! ☝️Падказка: адна з птушак паўтараецца двойчы ;-) 🧐Птушка № 7 – заданне на тры зорачкі: яе пакуль не змаглі вызначыць нават дасведчаныя птушкары. Можа, атрымаецца ў цябе?😏 Пішы ў каментарах нумар і від птушкі, якіх пазнаеш! Адказ на #птушыныквіз апублікуем у каментарах на наступным тыдні. 📷 Відэакадры мы атрымалі з фотапастак, з дапамогай якіх фіксуем жыццё палятух на поўначы Беларусі. Аўтаматычныя фотакамеры ўсталявалі нашы эксперты Дзяніс Кіцель і Юрый Янкевіч. 👉🏻 Мы шукаем і захоўваем палятух у межах ініцыятывы “Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!“ праекта “Экаманіторынг“, што фінансуецца @euinbelarus і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. #супергрызуны #ЕСдляБеларусі
Hide player controls
Hide resume playing