Праграма канцэрта 20 красавіка з’яднала таленавітых музыкантаў, лаўрэатаў прэстыжных міжнародных конкурсаў, лідараў пакалення сённяшніх 25–35-гадовых салістаў, якія шукаюць новыя падыходы ў выканальніцкім мастацтве, імкнуцца да эксперыментаў і самарэалізацыі ў розных творчых накіраваннях. Гэта і Міхал Валчкоў (баян), Ганна Тэран (скрыпка), і Дар’я Бабко (саксафон). Дырыжор – Вячаслаў Бартноўскі.
Hide player controls
Hide resume playing