У жніўні недзяржаўнай грамадскай арганізацыі “Звяно” споўніцца 8 гадоў. За гэты час сябры арганізацыі рэалізавалі дзясяткі сацыяльных, асветніцкіх і праваабарончых праектаў. Але ці будзе працяг у гэтай дзейнасці, вялікае пытанне: Міністэрства юстыцыі вынесла “Звяну” афіцыйнае папярэджанне. А гэта азначае, што следам за іншымі НДА і “Звяно” можа быць ліквідаванае дзяржавай. Якія прэтэнзіі ёсць да “Звяна” і ці маюць яны пад сабой падставу? Ці магчыма ў сённяшняй сітуацыі працаваць хоць якой НДА? Што страціць беларускае грамадства, калі ўсе НДА будуць ліквідаваныя? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з кіраўніцай грамадскай арганізацыі “Звяно” Таццянай Гацура-Яворскай.
Hide player controls
Hide resume playing