На пачатку лістапада 2020 года журналіст і прадзюсар Сяргей Будкін і спявачка Руся заявілі пра стварэнне Фонду культурнай салідарнасці. Фонд мае на мэце дапамагаць беларускім музыкам, акцёрам, мастакам, літаратарам, якія праз сваю грамадзянскую пазіцыю сутыкнуліся з рэпрэсіямі на радзіме. Якія дасягненні мае фонд праз два месяцы працы? Наколькі ахвотна беларусы і свет скідваюцца да дапамогу людзям культуры? Каму за гэты час змог дапамагчы фонд і што гэта за дапамога? Пра гэта ды іншае гутарым з Сяргеем Будкіным і арт-прадзюсарам Аляксандрам Чахоўскім, адказным за міжнародны кірунак у фондзе.
Hide player controls
Hide resume playing