Словы і музыка народныя Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі. Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі. Пад вярбою а тры дзевачкі, Тры дзевачкі, тры малойчыкі. Пад вярбою а тры дзевачкі, Тры дзевачкі, тры малойчыкі. Адзін кажа: - Я Алесю люблю. Я з Алесяй па піва пайду. Я з Алесяй па піва пайду. Другі кажа: - Я Арыну люблю. А я з ёй ды на сена пайду, А я з ёй сто капіц нараблю. Трэці кажа: - Я Аксінню люблю, Я з Аксінняю жаці пайду. Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі. Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі.
Hide player controls
Hide resume playing