Беларусы нават не абмяркоўвалі, пад якім сцягам аб’яднацца. Нібыта памяць і павага да бела-чырвона-белых колераў заўсёды жыла ў сэрцы, а цяпер, праз боль і пакуты, абудзілася і натхняе нацыю рушыць наперад. Калі Іна Зайцава пабачыла, як падчас маршаў сцягі жорстка адбіраюць у пратэстоўцаў, вырашыла сама стаць сцягам: нафарбавала балонам чырвоную паласу на сваёй шлюбнай сукенцы. І зрабілася “БЧБ-нявестаю“ – яскравым сімвалам пратэсту. Бел-чырвона-белы сцяг як ніколі ўзмацняецца як нацыянальны сімвал, за абарону якога людзі гатовыя пацярпець. За бел-чырвона-белую сімволіку цяпер можна не толькі атрымаць неабгрунтавана вялікі штраф, але і страціць жыццё. Фільм прысвечаны светлай памяці Рамана Бандарэнкі. 00:00 Колеры нацыі 02:09 Марш у Менску 07:32 Хто шые нацыянальныя сцягі? 08:51 Пра нацыянальны сцяг на дваровай імпрэзе 12:05 Хто прыдумаў бел-чырвона-белую сукенку? 14:13 Іну Зайцаву затрымалі 15:50 Камунальнікі змагаюцца з нац
Hide player controls
Hide resume playing