Жыхары шматпакутнага жылога дома ў Ноўцы, якія звярталіся са сваімі камунальнымі праблемамі на гарачую лінію нашай праграмы, урэшце дачакаліся іх вырашэння. Мясцовыя жыхары – а гэта шматдзетныя сем'і – рэгулярна заставаліся без гарачай вады і ацяплення. І гэта пры тым, што дому няма яшчэ і года. Наваселлі тут спраўлялі ў кастрычніку 2016-га. Да канкрэтных спраў дайшло толькі пасля ўмяшальніцтва журналістаў і асабіста старшыні аблвыканкама. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing