19 траўня на “Творчай кухні“ Андрэй Антонаў — біёграф беларускага філосафа Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага). Пагаворым пра культавае эсэ “Адвечным шляхам“, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў, а таксама пра тое, чым постаць Абдзіраловіча важная для сучаснасці, як правільна чытаць і інтэрпрэтаваць яго тэксты і што такое “форма, якая ліецца“. Таксама ў стрыме паўдзельнічае паэтка і арт-менеджарка Марыя Мартысевіч. Яна падзеліцца навінамі кніжнай серыі Gradus і раскажа, дзе ў бліжэйшы час можна будзе купіць кнігу з творамі Ігната Абдзіраловіча. Андрэй і Марыя адкажуць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing