У лютым мінулага года Любоў Рошчына адкрыла мінскае аддзяленне дабрачыннага фонду “Клуб дабракоў“. Ён аб'яднаў валанцёраў, якія дапамагаюць рабіць жыццё дзяцей з інваліднасцю крышачку шчаслівейшым. У пачатку 2021-га каманда вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе Social Weekend і прадставіла на ім свой праект Nanny time. Любоў марыць знайсці і навучыць нянь, якія будуць дапамагаць бацькам даглядаць іх асаблівых дзяцей. Стваральнікі праекта хочуць, каб у такіх сем'яў была магчымасць запрасіць няню бясплатна або за мінімальную плату. Пра тое, чаму праект заваяваў Гран-пры, расказвае яго стваральніца. Дапамагае ёй мама, якая выхоўвае дзяўчынку са спінальнай мышачнай атрафіяй, Наталля Кірпічнік.
Hide player controls
Hide resume playing