2 сакавіка ў Мінску сілавікі сарвалі здымкі анлайн-канцэрту “Дай Дарогу!“ — маўляў, не разыйдзецеся, прыедзе АМАП. У Брэсце каманда таксама не можа выступіць: улады адмовілі гурту ў выдачы гастрольнага пасведчання. У музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі“ гутарым з лідарам гурта Юрам Стыльскім пра тое, наколькі нечаканай стала забарона канцэртаў, што будзе рабіць гурт ва ўмовах “чорных спісаў“, ці не шкадуе музыка, што ўліўся ў шэрагі пратэстоўцаў, ці ходзіць на суды падтрымліваюць берасцейцаў і ці носіць з сабой “трывожны“ пакет. Не выключана, што падчас размовы будзе музыка.
Hide player controls
Hide resume playing