Увядзенне Еўрасаюзам сектаральных санкцый стала новай старонкай ва ўзаемаадносінах паміж Мінскам і Бруселем. Хоць бы таму, што такія санкцыі ў дачыненні да Беларусі прымененыя ўпершыню. Ці можна пралічыць, колькі Беларусь страціць ад заходніх санкцый? Ці магчыма неяк кампенсаваць гэтыя страты? Па кім найперш удараць санкцыі: па шараговых беларусах ці па рэжыме? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае доктар эканамічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Леў Львоўскі.
Hide player controls
Hide resume playing