Вітаю! Як маецеся? Спадзяюся, што ў Вас усё добра! Калі мы кажам пра беларускую літаратуру, то адразу ўзгадваем Быкава, Караткевіча або Шамякіна, але чамусьці забываем пра творцаў, якія жылі раней за іх - крыўдна! Каб выправіць такую злосную памылку, вырашыла рабіць відэа, дзе буду знаёміць з забытымі творцамі. Я не хачу расказваць пра іх як пра прафесіяналаў сваёй справы. Наадварот, хачу паказваць іх як простых людзей, якія любілі і ненавідзелі, радаваліся і плакалі, а таксама атрымлівалі ўзнагароды і ў адзін момант усё страчвалі. І сёння вырашыла пачаць з генія сатыры ў беларускай літаратуры - Андрэя Мрыя. Спадзяюся, што моманты яго біяграфіі адгукнуцца ў вашых сэрцах... Прыемнага прагляду!
Hide player controls
Hide resume playing