У гэтым выпуску “Ідэі Х“ — прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч. Беларусы, беларускае грамадства “сталі дарослымі”, ім не патрэбны той, хто ведае, як правільна, куды мы мусім рухацца і што мусім рабіць — мы здольныя самі вырашаць свой лёс, перакананы Аляксандр Кныровіч. Пра тое, як захаваць здабытыя ўзаемапавагу і жаданне самім вырашаць лёс свой і сваёй краіны, як нам не трапіць у палон да “Лукашэнкі 2.0” і як растлумачыць грамадству ўзаемасувязь Беларусі спрадвечнай і новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х”.
Hide player controls
Hide resume playing