У Дзень Волі, 25 сакавіка, адбудзецца ўжо другі канцэрт “Граем для Беларусі“. Гэтая імпрэза – праява салідарнасці палякаў з беларусамі, якія са жніўня 2020 года, не зважаючы на рэпрэсіі ды пагрозы, дамагаюцца справядлівасці і свабоды. Падобнае нашыя суседзі зведалі 40 гадоў таму, калі страйкі, пратэсты і сутыкненні з паліцыяй былі для Польшчы штодзённасцю. Прагучаць песні іконы польскае музыкі Чэслава Немэна, які паходзіў з Беларусі, новыя песні “Naviband“, слынныя “Муры“ Яцэка Качмарскага, а таксама “Грай“ – гіт гурта «Ляпіс Трубяцкі“. Польскія выканаўцы: Крыстына Пронька, Кася Цэрэквіцка, Ігар Гэрбут і Пётр Цугоўскі. Зарганізаваў канцэрт польскі Нацыянальны цэнтр культуры пры падтрыманні Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту, Цэнтру культуры і гісторыі, Польскага тэлебачання і Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве. 00:00 Грай – Igor Herbut («Ляпіс Трубяцкі» cover), хор «Гармонь» 06:35 Іншымі – «NaviBand» 10:40 Гісторыя майго жыцця – «NaviBand» 15:38 Pod Papugami – Адам Штаба і Аркестр нацыян
Hide player controls
Hide resume playing