27 кастрычніка ў парафіяльным касцёле ў Трабах адбылася выключная ўрачыстасць. Упершыню ў нашай дыяцэзіі кс.бп Аляксандр правёў абрад асвячэння і шлюбу з Панам Езусам. Да асвячэння была дапушчана мясцовая парафіянка Ганна Шыпарова. Падчас урачыстай св. Імшы Ксёндз Біскуп пасля Евангелля заклікаў нявінніцу Ганну словамі: “Прыйдзіце, дочкі, слухайце мяне, я навучу вас баязні Божай“.
Hide player controls
Hide resume playing