«Вечныя вершы. Каханне». 2021 год. Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады. У відэапраекце «Арт Сядзібы» артыстка Iva Sativa чытае верш Валера Маракова. Я абняў, каб пакахаць і верыць! Вусны так палілі, як агонь! Чуў я стук сваёй крыві і сэрца, Ды спыніць не ў сілах быў яго. Паэт ужо не прачытае свае вершы і не скажа тое трапяткое «кахаю». У нас жа яшчэ ёсць мары, надзеі, магчымасці. Памятайце, кахайце! Далучыцца да ўшанавання можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #вечныявершыкахання Iva Sativa – Арт Сядзіба – KROK FILMS – Вечныя вершы. Каханне – Вечныя вершы 2020: Алесь Дудар. Зяма Півавараў. Тодар Кляшторны. Віталь Рыжкоў –
Hide player controls
Hide resume playing