Выглядае на тое, што гульні са зменамі Канстытуцыі выходзяць на фінішную прамую: паводле інфармацыі, праект зменаў у Асноўны закон Беларусі прадставяць Лукашэнку на працягу тыдня. Што праўда, афіцыйна гэты праект грамадству не быў паказаны. Хоць “злівы” гэтага праекта ўжо траплялі ў сацсеткі. Ці адпавядаюць патрабаванням дзейнай Канстытуцыі работы над зменамі ў яе? Што самае галоўнае ў зменах, якія нібыта прапануюць унесці? Ці магчыма паўплываць на працэс унясення зменаў у Канстытуцыю? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з былым суддзёй Канстытуцыйнага суда Міхаілам Пастуховым.
Hide player controls
Hide resume playing