👉 Размова пра тое, як пабудаваць бізнэс на 25 мільёнаў, які з’яўляецца адным з лідараў свету ў сегменце, чаму IT-кампаніям варта з’язджаць з Беларусі, як вырашылі сысці з Расіі, чаму Крым у мапах кампаніі значыцца ўкраінскім і як намагаўся вызваліць брата Віктара (той самы топ-менеджар PandaDoc). 👉 Яшчэ моцны блок пра беларускую мову, мапу ВКЛ за 1500 долараў для Віктара Бабарыкі, БЧБ-бранзалеты для Сарказі і Меркель, ходкі на Акрэсціна, партыю АГП, Плошчу-2006, Святлану Ціханоўскую ў эканом-класе. 👉 Тры галоўныя пытанні размовы: ці дастаткова Flo, EPAM, Wargaming выказваюць сваю пазіцыю па вайне, чаму айцішніку прасцей страйкаваць, чым шахцёрам і навошта ў Вільні ездзіць з нумарам МЕНСК1? 🗣 Чаму Gurtam з’ехаў з Беларусі ў 2020 і перавозіў людзей? Па-першае, мы разумелі, што гэта пачало цалкам уплываць на ўсіх, нават на тых, хто застаўся ў Беларусі, хто ні ў чым не ўдзельнічаў, але ўмовы жыцця, умовы для працы пасля 2020 пагаршаліся. Мы бачылі, што людзі не могуць раскрыцца, праяўляць сябе ў ні ў працы, ні асабіста. Знаходзячыся там у Мінску, калі яны жывуць і баяцца, што хтосьці пазваніць у дзверы, хтосці прыйдзе, і гэта ўплывае на іх дзень за днём. Па-другое, гэта разуменне, што знаходзячыся ў Беларусі як кампанія, як супрцоўнікі, мы пэўным чынам фінансуем сістэму, якая там ёсць. 🗣 Ці могуць людзі з бізнэса кіраваць дзяржавай? Людзі, якія ствараюць бізнэс, якія кіруюць камандай, могуць кіраваць і дзяржавай. У нас ёсць гэтае падзяленне паміж дзяржаўнымі органамі і бізнэсам, быццам бы гэта рознае. Але любая дзяржаўная ўстанова – гэта тыя ж самыя людзі, якія здзейсняюць тыя ж самыя праекты. І праекты дзяржаўнага будаўніцтва дарогі нічым не адрозніваюцца ад праекта будаўніцтва офіса ці распрацоўцы нейкай праграмы. І тое, і тое – праект, у праекце ёсць той, хто робіць нешта рукамі, той, хто робіць нешта галавой, той, хто плаціць заробак, той, хто ўсім гэтым кіруе. Не мусіць быць гэтага падзялення, што я дзяржаўны чалавек, а на той палове вашывыя блохі. 🗣 Чаму айцішніку прасцей страйкаваць, чым шахцёрам? Гэта тлумачэнне, чаму айцішнікаў было больш на пратэсце, бо яны ўпэўнены ў сваёй будучыні, у сваёй кваліфікацыі, і ў тым, што нават праз страйк, праз шанец згубіць працу, праз рэлакацыю, яны сябе здолеюць рэалізаваць і застацца ва ўмовах жыцця, якія іх будуць задавальняць. Шмат якія людзі ў Беларусі разумеюць, што калі мяне з гэтага саўгаса, шахты, дзяржпрадпрыемства звольняць, я на рынку працы не маю той вартасці, якая будзе прыносіць мне той даход, які ў мяне зараз ёсць. І гэта зроблена адмыслова, як і ў Паўночнай Карэі, як і ў «1984», яны трымаюць людзей на такім узроўні, каб яны і не здохлі з голаду, але і не малі ніякага запасу, каб выйсці наперад.
Hide player controls
Hide resume playing