Myvideo

Guest

Login

Беларускi цiзер фільма LIBERT з вершам Уладзiмiра Някляева

Uploaded By: Myvideo
5,814 views
0
0 votes
0

Незалежная кінакампанія «Безбуслоў Артс» прадставіла спецыяльную беларускамоўную версію цізера новага фільма Андрэя Курэйчыка «LIBERTÉ» з вершам паэта Уладзіміра Някляева. Верш «Сумленне» быў напісаны паэтам адмыслова для фільма Андрэя Курэйчыка. Уладзімір Някляеў асабіста агучыў яго, пагадзіўшыся стаць беларускім голасам карціны. Драма «LIBERTÉ» здымалася на рускай, беларускай і нямецкай мовах у сядзібе Краскі Ваўкавыскага раёна і ў Мінску на працягу восені 2019 года. Галоўныя ролі ў ёй выканалi вядучая актрыса Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Анікей і зорка нямецкага кіно і тэлебачання Жан-Марк Біркхольц. Сцэнар напісалі Дзмітрый Марынін і Андрэй Курэйчык. Над музыкай працуе кампазітар Дзмітрый Фрыга. Драматычная гісторыя жанчыны, якая спрабуе перамагчы ўласнае сумленне коштам жыцця ў ілюзорным свеце, і следчага Інтэрпола, які парушыў яе спакой, павінна выйсці на экраны ўлетку 2020 года. Сайт праекта: Старонка ў ВК:

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later