Улады Беларусі сцвярджаюць, што яны выбудавалі ўнікальную і паспяховую мадэль эканомікі. Дзеля падтрымання гэтай тэзы ўрадоўцы прыводзяць досвед Сінгапуру. Ці напраўду нашыя мадэлі нечым падобныя? У чым сакрэт эканамічна паспяховых дыктатараў? Ці можа Беларусь пайсці іхным шляхам? Адказ глядзіце ў праграме “Шчыра кажучы“ з Арынаю Маліноўскай. 00:00 Анонс 01:31 Самыя недэмакратычныя краіны свету 04:15 Ці залежыць эканамічны рост у краіне ад палітычнага ладу? 04:55 Сакрэт эканамічна паспяховых дыктатураў 08:32 Нестабільная эканамічная мадэль Беларусі 09:44 Лукашэнка адмовіўся ад рэфармавання савецкай мадэлі эканомікі 10:33 “Узысці на расейскі трон“ 12:45 Лад Лукашэнкі – “дыктатура дэмакратыі“ 14:06 Чаму ва Украіне дыктатура немагчымая 15:10 Што будзе пасля пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі 18:55 Лукашэнка трымае на кручку людзей са свайго асяроддзя 19:20 Калі рэвалюцыя можа перамагчы?
Hide player controls
Hide resume playing