ТРК Гродно. Новости Гродно и Гродненского региона на канале Беларусь 4 Гродно. Телевидение Гродно - На Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” больш шырока сваё майстэрства прадставяць дзіцячыя і юнацкія калектывы. Такая адметнасць будзе на славутым фэсце духоўнай музыкі, які сёлета пройдзе ў Гродне ўжо ў 18 раз. Гэтым разам “Каложскі благавест” прывітае больш за 40 харавых калектываў з Арменіі, Румыніі, Сербіі, Расіі, Беларусі і іншых краін. Урачыстая цырымонія адкрыцця пройдзе ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы 20 лютага.
Hide player controls
Hide resume playing