Беларуская дыяспара зладзіла ля амбасады ЗША ў Варшаве перфоманс супраць вылучэння Беларусі грошай ад МВФ. Актывісты намалявалі лічбы — 1000000000 — на мяхах з паветрам, і праткнулі гэтыя мяхі. Маўляў, беларусы не будуць дыхаць паветрам, якое дасць краіне Міжнародны валютны фонд, таму што ўсе гэтыя сродкі будуць размеркаваныя на працяг ціску на грамадзянскую супольнасць.
Hide player controls
Hide resume playing