Пахмурнае і ветранае надвор'е ў сталіцы і вобласці ў гэтыя выхадныя. Заўтра днём у Мінску каля 0 градусаў, мокры снег з дажджом і моцны вецер. Парывы дасягнуць 15 метраў за секунду. Уначы да мінус 3, раніцай магчымыя галалёдныя з’явы. У нядзелю ападкаў будзе менш і вецер сціхне, але будзе вільготна і слізка. І вось папярэдні прагноз надвор’я - у панядзелак таксама будзе дажджліва, уначы невялікі мінус, мокры снег з дажджом і галалёд.
Hide player controls
Hide resume playing